2025 года будзе «вельмі складаным і цяжкім» праз шчыльны працоўны графік, у тым ліку ў святле сустрэчы з дэлегацыяй ЗША, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада на сустрэчы з кіраўніком сваёй адміністрацыі Дзмітрыем Крутым.
«Хутчэй за ўсё, яшчэ ў снежні ў нас перагаворы з нашымі амерыканскімі партнёрамі, прынамсі мы на гэта арыентуемся, – цытуе спікера яго прэс-служба. – Таму графік працы каб быў дакладна вывераны, [каб] я разумеў, дзе я патрэбны, дзе не патрэбны і што мы там можам зрабіць».
Кажучы пра свае замежныя паездкі, Лукашэнка адзначыў, што чакаецца «вялікая камандзіроўка па поўдні фактычна планеты – пачынаючы ад М’янмы, Амана, Алжыра і гэтак далей».
Як паведамляе «Позірк» дыктатар плануе ўзяць удзел у саміце Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, які пройдзе ў Кыргызстане (27 лістапада, Бішкек). Акрамя таго, на канец года ў Санкт-Пецярбургу запланаваная традыцыйная сустрэча лідараў краін – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
аз