Беларуская Служба

Каб дзяржава магла зарабіць, у Беларусі абмяжуюць імпарт туалетнай паперы 

21.11.2025 15:33
Беларускія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы мала зарабляюць на экспарце ў краіны «далёкай дугі», што вядзе да недазагружанасці магутнасцяў, меншага паступлення ў бюджэт
    , , ,  , ,   . .
Абмежаванні закрануць таксама драўляныя пліты, вокны, дзверы, папяровыя ручнікі, насоўкі, мяшкі і г. д. shutterstock/PEET Photo

У Беларусі плануюць абмежаваць імпарт туалетнай паперы і запалак праз праблемы канцэрну «Белляспаперпрам». Да 30 лістапада працягваецца грамадскае абмеркаванне праекта пастановы Савета Міністраў Беларусі аб ліцэнзаванні імпарту пэўных тавараў з драўніны.

Абмежаванні закрануць таксама драўляныя пліты, вокны, дзверы, папяровыя ручнікі, насоўкі, мяшкі і пакеты з паперы, а таксама частку драўлянай мэблі. Імпарт будзе магчымы толькі па разавых ліцэнзіях, якія Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю будзе выдаваць па ўзгадненні з «Белляспаперпрамам».

Канцэрн тлумачыць ініцыятыву тым, што беларускія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы мала зарабляюць на экспарце ў краіны «далёкай дугі», што вядзе да недазагружанасці магутнасцяў, меншага паступлення ў бюджэт і рызыкі скарачэння персаналу. Каб павялічыць унутранае спажыванне сваёй прадукцыі, прапануецца абмежаваць увоз аналагічных тавараў, акрамя вырабленых у ЕАЭС. Абмежаванні будуць дзейнічаць сем месяцаў пасля апублікавання пастановы.

эж