Беларуская Служба

У Мінску адмянілі выставу мастака Сяргея Рымашэўскага

24.11.2025 14:22
Выстава мелася адбыцца з 25 лістапада па 13 снежня ў галерэі «Мастацтва» Саюза мастакоў на праспекце Незалежнасці.
Афіша адмененай выставы / З акаўнту Сяргея Рымашэўскага ў Фэйсбуку

У Мінску адмянілі мастацкую выставу Сяргея Рымашэўскага «Кардыяграма», — паведамляе euroradio. «Дарагія сябры! Мая выстава адменена і гэта не жарт. Не пытайцеся: «Чаму?» Шчыра дзякую ўсім, хто праявіў цікавасць да мерапрыемства, якое не адбудзецца», — напісаў Рымашэўскі ў сацсетках.

Выстава мелася адбыцца з 25 лістапада па 13 снежня ў галерэі «Мастацтва» Саюза мастакоў на праспекце Незалежнасці.

Сяргей Рымашэўскі нарадзіўся ў Гродне ў 1964 годзе. Першую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава. У 1991 годзе скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў. Потым два гады працаваў у Польшчы над царкоўнымі фрэскамі. У 1996 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў.

У яго працах праз дзіцячыя вобразы паказваецца ўнутраны свет дарослых.

эж