Пра гэта ў ФБ напісаў яго паплечнік Сяргей Спарыш, вызвалены разам з Мікалаем Статкевічам, які адмовіўся з'язджаць з Беларусі. З мяжы Мікалая забралі сілавікі.
«Паведамляю, што Статкевіч М.В. адбывае пакаранне згодна з прыгаворам Гомельскага абласнога суда ад 14.12.2021», – паведамляецца ў дакуменце ад 21 лістапада.
Пры гэтым не паведамляецца месца адбывання пакарання.
«А як жа «памілаванні»? На якой падставе вывезлі астатніх «злачынцаў», калі старыя прысуды ў сіле?», – задаецца пытаннем Сяргей Спарыш.
ав