«Няхай Міністэрства замежных спраў наша і літоўскае сустракаюцца і разрульваюць гэтую сітуацыю», – цытуе аратара яго прэс-служба.
«Мы з вамі дамаўляліся, што ў нядзелю вы перагаворыце з вадзіцелямі велікагрузаў, – звярнуўся Лукашэнка да Вольфавіча. – Іх 1,8 тыс. недзе літоўскіх, з літоўскімі нумарамі. Вадзіцелі, натуральна, і беларусы, і расіяне, і літоўцы, і літоўцы, і казахі – розныя. Зразумела, прызнавацца не жадаюць, што яны вінаватыя. Ды нам гэта і не трэба – людзі бачаць, хто мае рацыю, хто вінаваты».
На думку Лукашэнкі, літоўскі бок будзе «ссоўваць градус» у бок гэтых вялікагрузаў, падштурхоўваючы вадзіцеляў да таго, каб яны «займалі пэўную палітычную пазіцыю»: «Трэба было растлумачыць людзям, што адбываецца, як адбываецца, хто каму павінен, у рэшце рэшт. Я мяркую, вы гэта зрабілі».
Дальнабойшчыкі «ні ў чым не вінаватыя, у тым ліку і іх арганізацыі аўтаперавозчыкаў – гэта глупства было на палітычным узроўні», сказаў Лукашэнка.
Памежныя пераходы з Літвой аднавілі працу апоўначы 20 лістапада (а 1:00 па мінскім часе). За тры тыдні, пакуль яны былі зачыненыя, рэжым Аляксандра Лукашэнкі паспеў узмацніць жорсткасць правілаў знаходжання ў краіне літоўскага грузавога транспарту, увязаўшы іх з працай пунктаў пропуску. Грузавікі, якія захраслі, не могуць выехаць з краіны нават пры адкрытай мяжы.
21 лістапада МЗС Літвы ўручыла прадстаўніку беларускай амбасады ноту пратэсту ў сувязі з «дыскрымінацыйнымі дзеяннямі ў дачыненні да літоўскіх перавозчыкаў» (папярэдняя нота – у сувязі з масавым прылётам метэазондаў – была ўручана 11 лістапада).
pozirk.online/вх