Беларуская Служба

Беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч у рэанімацыі пасля аперацыі на сэрцы

25.11.2025 18:27
У польскім шпіталі Аляксандру Мілінкевічу зрабілі стэнціраванне на соннай артэрыі.
Аляксандр МілінкевічАўтар: Serge Serebro, Vitebsk Popular News - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=9669572

«80% прасвету было закрыта тромбам. Калі яго выдалілі, то як шлюз адкрыўся — крываток вельмі напружаны, ціск вельмі высокі. Я бясконца веру, што з Божай дапамогай яго арганізм мусіць справіцца. Веру і малюся», – напісала ў Facebook яго жонка, грамадская дзяячка Іна Кулей.

Аляксандру Мілінкевічу 78 гадоў. Ён вядомы палітычны і грамадскі дзеяч Беларусі, паходзіць з Гродна, у 1990‑1996 годзе быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у той час моцна паспрыяў беларусізацыі ў горадзе. У 2006 годзе быў кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі са статусам «адзінага» на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля стварыў грамадскі рух «За Свабоду» і да 2016 года быў ягоным кіраўніком. Цяпер з'яўляецца пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай, адзін з арганізатараў «Вольнага беларускага ўніверсітэта». Цяпер палітык вымушана жыве ў Польшчы.

вх