Беларуская Служба

Чыноўнік у Брэсцкай вобласці быў звольнены за банкаўскі рахунак у ЕС

26.11.2025 16:44
Пракуратура заяўляе, што гэта дзеянне забаронена для дзяржаўных службовых асоб Законам РБ «Аб барацьбе з карупцыяй».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Michal Jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік кіраўніка адной з арганізацый Брэсцкай вобласці вызвалены ад пасады пасля праверкі пракуратуры Брэсцкай вобласці. Паводле прэс-службы ведамства, праверка выявіла парушэнне антыкарупцыйнага заканадаўства, паведамляе «Наша Ніва».

Паводле пракуратуры, чыноўнік адкрыў і на працягу некалькіх гадоў выкарыстоўваў у асабістых мэтах банкаўскі рахунак у замежным банку, зарэгістраваным на тэрыторыі ЕС.

Пракуратура заяўляе, што гэта дзеянне забаронена для дзяржаўных службовых асоб Законам Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй».

Наймальнікам было прынята рашэнне аб звальненні супрацоўніка. Звальненне на гэтай падставе прызнаецца абставінамі, якія дыскрэдытуюць, піша прэс-служба. На працягу пяці гадоў яго прызначэнне на кіраўнічыя пасады магчыма толькі па ўзгадненні са старшынёй выканаўчага камітэта.

аз

Украінцы складаюць большасць сярод 224 замежнікаў, якім Аляксандр Лукашэнка даў грамадзянства Беларусі

19.11.2025 18:30
Асобы, якія атрымалі беларускае грамадзянства, занятыя ў розных сферах эканомікі, гаворыць прэс-служба Лукашэнкі.

Літва не будзе кампенсаваць стратаў перавозчыкам, якія захраслі ў Беларусі

20.11.2025 17:01
Папярэджанні ўладаў аб рызыках не перашкаджаюць гэтаму бізнесу працягваць дзейнасць на ўсходнім напрамку, кажа міністр транспарту Літвы.