Першы аб’ект — капліца-пахавальня Прушынскіх, васьмігранны ў плане будынак XVIII стагоддзя. Яго плануюць аднавіць у выглядзе, які ён меў на мяжы XVIII–XX стст.
Другі аб’ект — вадзяны млын Яўстаха Любанскага, пабудаваны ў 1901 годзе. Гэта магутны трохпавярховы будынак, 12,7х26 м у плане. Як было характэрна для прамысловай архітэктуры таго часу ён выкананы ў «цагляным стылі», без тынкоўкі.
Абодва будынкі прайшлі працэдуру кансервацыі ў 2011–2012 гадах па праекце , і толькі цяпер справа дайшла да паўнавартаснай рэстаўрацыі.
Грамадскае абмеркаванне працягнецца да 15 снежня 2025 года. Заўвагі прымае адміністрацыя Ленінскага раёна.
Крыніца: Спадчына/юл