Беларуская Служба

У Беларусі збіраюцца панізіць падаткі для самых заможных

03.12.2025 15:22
Цяпер змены павінны зацвердзіць Савет Рэспублікі і падпісаць Лукашэнка.
Беларускі рубельShutterstock.com

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі ўхвалілі змены ў Падатковы кодэкс і змякчылі для найбагацейшых. Стаўка для даходаў звыш 600 тыс. рублёў на год зніжана з 40 % да 30 %. Для даходаў 350–600 тыс. застаецца 25 %, да 350 тыс. — 13 %. Раней прапанаваная стаўка 40 % зрабіла б Беларусь лідарам рэгіёну па падаткаабкладанні высокіх даходаў: у суседзяў не больш за 33 %, звяртае ўвагу belsat.eu

Дывідэнды не будуць улічвацца ў агульны даход для налічэння павышанай стаўкі: для іх устаноўлены 13 % да 350 тыс. і 25 % — звыш.

Захавана ПДВ-ільгота для банкаў па факторынгу, устаноўлены ПДВ 10 % на свежыя яблыкі з краін мытнага кантролю і перанесена ільгота на money-back.

Цяпер змены павінны зацвердзіць Савет Рэспублікі і падпісаць Лукашэнка.

эж