Беларуская Служба

Ціханоўская атрымала ў Боне Міжнародную прэмію за дэмакратыю і вяршэнства права

07.12.2025 17:40
Міжнародная прэмія за дэмакратыю і вяршэнства права ўручаецца штогод з 2009 года.
        7
Міжнародная прэмія за дэмакратыю і вяршэнства права ўручаная 7 снежня беларускаму дэмакратычнаму лідару Святлане ЦіханоўскайКрыніца: YouTube/DW Беларусь/стоп-кадр

Міжнародная прэмія за дэмакратыю і вяршэнства права ўручаная 7 снежня беларускаму дэмакратычнаму лідару Святлане Ціханоўскай.

Цырымонія прайшла ў World Conference Center (былы будынак Бундэстага) у Боне (Германія), паведамляе «Позірк».

У прэс-рэлізе аб прысуджэнні прэміі гаворыцца, што гэтая ўзнагарода «адзначае выбітную адданасць Святланы Ціханоўскай справе свабоднай і дэмакратычнай Беларусі».

«Яе дзейнасць адлюстроўвае дзейнасць многіх людзей, якія нястомна працуюць над спыненнем палітычнай тыраніі беларускага дзяржаўнага апарату. Такім чынам, яе супраціў накіраваны таксама супраць рэжыму, які ахвотна ўдзельнічае ў агрэсіі Расійскай Федэрацыі супраць еўрапейскай бяспекі і міру», – падкрэсліваецца ў рэлізе.

Міжнародная прэмія за дэмакратыю і вяршэнства права ўручаецца штогод з 2009 года.

вс