Беларуская Служба

Бабруйскіх школьнікаў кармілі гнілымі памідорамі і пратэрмінаванымі крупамі

08.12.2025 14:36
Няякасную прадукцыю ўтылізавалі па патрабаванні пракуратуры.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Маштабную праверку харчавання ў навучальных установах Магілёўскай вобласці правялі спецыялісты пракуратуры вобласці разам з прадстаўнікамі санітарна-эпідэміялагічных службаў. Асноўную ўвагу надалі харчаванню школьнікаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Падчас праверкі праводзілася апытанне саміх школьнікаў.

У пракуратуры заяўляюць, што ў цэлым дзіцячае харчаванне адпавядае вызначаным нормам, але ў шэрагу школ выявілі асобныя недахопы. Сярод найбольш частых парушэнняў – неадпаведнасць фактычнага меню прыкладным двухтыднёвым рацыёнам па аб'ёме порцый і разнастайнасці страў.

Пры гэтым у адной са школаў праверка выявіла пярловыя крупы са скончаным тэрмінам прыдатнасці, а таксама гародніну з прыкметамі псавання і паўторнай замарозкі. На фота Бабруйскай пракуратуры паказалі гнілыя памідоры са школьнай сталоўкі.

Няякасную прадукцыю ўтылізавалі па патрабаванні пракуратуры.

вс