Падчас візіту ў Брусель лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з вярхоўнай прадстаўніцай ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Каяй Калас. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, міжнародныя намаганні па вызваленні палітвязняў, ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і магчымыя перамовы па Украіне.
Асаблівую ўвагу надалі пытанням вызвалення палітвязняў і супрацоўніцтву з ЗША ў межах гуманітарнага трэку. Кая Калас падкрэсліла, што Еўрасаюз адрознівае беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі і працягвае палітыку ізаляцыі рэжыму пры адначасовай падтрымцы грамадзянскай супольнасці.
Ціханоўская падзякавала ЕС за падтрымку і адзначыла, што будучыня еўрапейскай бяспекі залежыць ад незалежнасці і дэмакратычнасці Беларусі. На яе словы, у інтарэсах як беларусаў, так і Еўрасаюза — каб Беларусь засталася свабоднай і не аказалася пад кантролем Расіі.
эж