У праграме – дыскусіі з цікавымі аўтарамі ды аўтаркамі і даследчыкамі ды даследчыцамі, прэзентацыі новых выданняў і творчыя сустрэчы.
10 снежня пройдзе сустрэча з журналістам і выдаўцом Яраславам Іванюком, прысвечаная 25-ці годдзю фонду «Камунікат». Ён раскажа як стваралася бібліятэка, якія былі галоўныя кірункі развіцця калісьці і цяпер, што змянілася ў працы пасля 2020 году.
15 снежня пройдзе прэзентацыя кнігі VEHA «Руіны Беларусі». У кнізе змешчаны фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры, што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў, у тым ліку са збораў Цэнтра беларускай культуры. Тэкст прадстаўлены на трох мовах: англійскай, беларускай і польскай.
Кніга «Руіны Беларусі» з калекцый фотаздымкаў зробленых на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 19-20 ст. Гэта кніга падарожнік, на трох мовах, распавядае аб лёсе камяніц. У свой час усе будовы Беларусі былі пад пагрозай знішчэння – войны, нядбайнасць, дзяржаўны гвалт руйнавалі замкі і касцёлы, ратушы і цэрквы, сінагогі і хаты. Мноства іх знікла без следу на зямлі, але засталося на фотаздымках. Іншыя працягваюць разбурацца і патрабуюць дапамогі, каб не знікнуць канчаткова.
bellit.info/ав