Беларуская Служба

У Беларусі паскорылася інфляцыя

10.12.2025 11:23
Прадуктовая гадавая інфляцыя трымаецца на ўзроўні каля 10%.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Lalmch from Pixabay

Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў лістападзе паскорылася да 7%, паведамляе Белстат. Месяцам раней яна была на ўзроўні 6, 9%. Пры гэтым прадуктовая гадавая інфляцыя трымаецца на ўзроўні каля 10%.

У лістападзе Белстат зафіксаваў інфляцыю на ўзроўні 0,4 працэнта да кастрычніка. У мінулым месяцы на 0,8 працэнта павялічыліся цэны на харчовыя тавары. Нехарчовыя пазіцыі сталі даражэй на 0,02%, а платныя паслугі - на 0,1%.

Гадавая інфляцыя на прадукты ў лістападзе склала 9,9% да аналагічнага месяца 2024-га (месяцам раней - 9,8%), на нехарчовыя тавары - 2,6% (было 2,5%), а на платныя паслугі - 7,7% (супраць 7,6%).

За 11 месяцаў гэтага года інфляцыя склала 6,5 працэнта. Больш за ўсё падаражэлі за гэты час прадукты - на 8, 5%.

На 2025 год улады раней прагназавалі інфляцыю на ўзроўні да 5%.

Крыніца: «Зеркало»/юлc