Беларуская Служба

З-за палётаў кантрабандных паветраных шароў ЕС пашырыць санкцыі супраць Беларусі

10.12.2025 14:15
Фармальнае зацвярджэнне новага санкцыйнага пакета чакаецца на наступным тыдні на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС.
Сцяг ЕСFoto: Ralph/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнікі краін Еўрапейскага Саюза ў Бруселі дасягнулі дамоўленасці аб пашырэнні санкцый супраць Беларусі ў сувязі з гібрыднымі атакамі супраць Літвы, паведамляе «Наша Ніва».

Паводле паведамлення журналіста RFE/RL Рыкарда Ёзвяка, санкцыі будуць накіраваныя на беларускі бок у сувязі з масавымі палётамі кантрабандных паветраных шароў на тэрыторыю Літвы.

Фармальнае зацвярджэнне новага санкцыйнага пакета чакаецца на наступным тыдні на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС.

Што ў новым пакеце, дакладна не вядома.

аз

Дэмсілы прадставілі ў Бруселі пакет законаў для Беларусі

09.12.2025 14:02
Сярод іх – люстрацыя, рэформа органаў пракуратуры, антыкарупцыйнае заканадаўства і гэтак далей.