Беларуская Служба

Нацыянальны аэрапорт Мінск папярэджвае аб магчымых зменах у раскладзе авіярэйсаў

11.12.2025 12:00
Кіраўніцтва аэрапорт просіць пасажыраў паставіцца з разуменнем да бягучай сітуацыі.
Нацыянальны аэрапорт Мінск t.me/MinskNationalAirport

«У сувязі з абмежаваннямі па выкарыстанні паветранай прасторы Расійскай Федэрацыі, у расклад авіярэйсаў могуць уносіцца змены. Просім пасажыраў, якія сустракаюць і праводзяць улічваць гэтую інфармацыю і планаваць паездку ў Нацыянальны аэрапорт згодна з бягучымі ўмовамі», – чытаем у афіцыйным паведамленні мінскага аэрапорта.

Рэкамендуецца сачыць за актуальным раскладам і статусам патрэбнага рэйса на табло вылетаў/прылётаў на сайце аэрапорта ці авіякампаніі.

Персанал аэрапорта запэўнівае, што прыкладае максімальныя намаганні для больш хуткага забеспячэння ўсіх вытворчых працэсаў па абслугоўванні рэйсаў для мінімізацыі адхіленняў ад раскладу палётаў.

Нацыянальны аэрапорт Мінск просіць пасажыраў паставіцца з разуменнем да бягучай сітуацыі.

Як паведаміў «Позірк», паводле інфармацыі авіяцыйных уладаў РФ і расійскіх СМІ, у ноч на 11 снежня абмежаванне на рух самалётаў было ўведзена як мінімум у 10 аэрапортах, у тым ліку чатырох маскоўскіх. Прычынай стала атака дронаў з боку Украіны ў адказ на агрэсіўныя дзеянні Крамля, які амаль чатыры гады вядзе поўнамаштабную вайну супраць украінскага народа.

аз