Беларуская Служба

19 снежня арганізуецца ў Варшаве Навагодняя ялінка для дзетак палітвязняў

12.12.2025 09:21
У пятніцу, 19 снежня, у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца навагодняя імпрэза для дзетак палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў.
Ілюстрацыйнае фотаpixabay/AS Photography

Арганізатары падрыхтавалі сустрэчу з тэатральнай студыяй «Купалінка», якая пакажа спектакль «Чарапашка і жабкі» паводле казкі Уладзіміра Караткевіча, а таксама пазнаёміць гасцей з элементамі традыцыйнага беларускага абраду Калядаў.

Замацуе святочны настрой салодкі стол з пачастункамі, а таксама падарункі, якія атрымае кожны маленькі ўдзельнік імпрэзы.

Уваход вольны. Арганізатары просяць рэгістраваць дзетак да канца суботы 13 снежня.

19 снежня спектакль для дзетак у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца двойчы а 16.00 і 18.30.

яс