Беларуская Служба

Актывіста з Рэчыцы прысудзілі да 10 гадоў калоніі і буйнога штрафу

15.12.2025 18:00
Цяпер Алесь Здаравеннаў утрымліваецца ў гродзенскай турме № 1.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Гродзенскім абласным судзе 15 снежня вынеслі прысуд 46-гадоваму палітзняволенаму актывісту з Рэчыцы Аляксандру (Алесю) Здаравеннаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 356 (здрада дзяржаве) і арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У выніку яму прызначылі дзесяць гадоў калоніі і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (21 000 беларускіх рублёў), паведамляе «Вясна».

У 2020-2021 гадах Алеся два разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у пратэстах і сцяг у двары прыватнага дома. Пасля 2021 года Алесь некалькі разоў выязджаў у Літву і Польшчу.

Актывіста затрымалі напрыканцы сакавіка на мяжы з Літвой. Спачатку ў яго знайшлі «экстрэмізм» у тэлефоне і асудзілі да адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП. Потым Алесь апынуўся ў СІЗА па абвінавачанні ў палітычна матываваным крымінальным артыкуле. Праз некалькі дзён пасля гэтага ў Мінску быў затрыманы брат Алеся – Вадзім. Першапачаткова яму інкрымінавалі «абразу Лукашэнкі».

Цяпер Алесь Здаравеннаў утрымліваецца ў гродзенскай турме № 1.

аз

ЗША імкнуцца цалкам аднавіць дачыненні з Беларуссю, пераконвае беларускі бок

15.12.2025 13:15
Верагодна пра гэта, падчас сустрэчаў, адкрыта заяўляў спецпасланнік ЗША ў справах Беларусі Джон Коўл.

Кіраўніка МЗС Беларусі ўключылі ва ўкраінскую базу «Міратворац» за падтрымку агрэсіі Расіі супраць Украіны

15.12.2025 15:00
Палітыка ўнеслі ў згаданую базу, між іншым, за ўдзел у легітымізацыі расійскай акупацыі Данбасу.