У межах кампаніі #WeStandBYyou сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Аніка Клозэ, Даніэль Бетэрман, Даніэль Вальтэр, Енс Берэнс, Юрген Косэ ды Раша Наср сталі «хроснымі» Таццяны Сцепы, Яўгена Прапольскага, Аляксея Бародкі, Сяргея Ботвіча, Яўгена Клімава і Наталлі Васільевай.
«Тое, што адбываецца ў Беларусі, прыкладна за 1 200 км ад нас, у Германіі, не павінна быць забыта на фоне іншых навін пра крызісы і войны. Проста недапушчальна, каб барацьба за мірнае жыццё, за свабоду і захаванне асноўных правоў чалавека была спалучаная з рызыкай для жыцця. Многія людзі рызыкуюць сваім жыццём дзеля дэмакратыі, вяршэнства закона і будучыні без дзяржаўных рэпрэсій. Адзін з іх – Яўген Прапольскі. Ён быў асуджаны да 9,5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у дэманстрацыі. Як і для іншых 1 200 зняволеных, яго жыццё цяпер у асноўным складаецца з голаду, катаванняў і часам жудаснага гвалту. Мы не мусім кідаць гэтых людзей. Яны павінны, нарэшце, апынуцца на волі. Я ўзяў на сябе абавязак падтрымліваць Яўгена і буду весці кампанію за тое, каб ён як мага хутчэй уз'яднаўся са сваёй сямʼёй. Беларусь мае права на дэмакратыю», – адзначыў Даніэль Бетэрман, дэпутат нямецкага Бундэстага ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі з 2025 года.
Ён упершыню становіцца сімвалічным «хросным» у межах кампаніі LIBERECO і падтрымлівае Яўгена Прапольскага.
Вясна/ав