— Грамадзянін Беларусі спрабаваў кантрабандай правезці аўтамабіль праз польска-расійскую мяжу ў КПП Гжэхоткі-Мамонава. З гэтай мэтай мужчына нават змяніў нумарныя знакі на аўтамабілі, але злачынства выявіла памежная служба.
27-гадовы грамадзянін Беларусі прыехаў на мяжу на аўтамабілі з беларускімі нумарамі і намерваўся ўехаць на тэрыторыю Караляўца, паведамляе падпалкоўнік Міраслава Александровіч (Mirosława Aleksandrowicz) з Вармінска-Мазурскага аддзела Памежнай службы:
— Функцыянерка Памежнай службы пазнала аўтамабіль, які ўжо раней перасякаў мяжу з Польшчы ў Расію, але на чэшскіх нумарах. У выніку праверкі машыны і ўмяшання польскіх памежнікаў, чэшскія службы ўнеслі аўтамабіль у сваю базу дадзеных як транспартны сродак, які знаходзіцца ў вышуку.
Памежнiкi высветлілі, што аўтамабіль BMW быў зарэгістраваны на лізінгавую кампанію ў Чэхіі. Кіроўцу арыштавалі, а аўтамабіль коштам больш за 120 тысяч злотых быў канфіскаваны і перададзены паліцэйскім з Бранева (Braniewo), якія будуць весці расследаванне.
IAR/аз