Беларуская Служба

У першым квартале 2026 года грузінскія ўлады выслалі рэкордную колькасць беларускіх грамадзян

28.04.2026 13:01
Агульная статыстыка сведчыць аб актывізацыі грузінскіх сілавікоў у дачыненні да замежнікаў.
  i
Дзяржаўны сцяг ГрузiіPeggy/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэкордную колькасць беларускіх грамадзян — восем — выслалі ў першым квартале 2026 года ўлады Грузіі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз звестак мясцовай паліцыі.

Выслана шэсць мужчын (чатыры — ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў, па адным — ад 18 да 25 і ад 41 да 65 гадоў) і дзве жанчыны (па адной ва ўзросце ад 18 да 25 і ад 26 да 40 гадоў).

У 2025 годзе Грузія выслала шэсць беларускіх грамадзян (усе — мужчыны; чатырох — у трэцім квартале, па адным — у першым і чацвёртым), што стала гадавым рэкодам.

За папярэднія шэсць гадоў (2019-24) з гэтай краіны былі высланыя тры грамадзяніна Беларусі (па адным у 2020-м, 2021-м і 2023-м).

Агульная статыстыка сведчыць аб актывізацыі грузінскіх сілавікоў: у 2021 годзе было выслана 77 замежнікаў, у 2022-м — 165, у 2023-м — 190, у 2024-м — 363, у 2025-м — 1 311, у першым квартале 2026-га — 904.

У лютым грузінскія ўлады заявілі, што ў 2026 годзе збіраюцца выправадзіць 4 тыс. замежнікаў-нелегалаў.
Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі пачаў бесперапынныя рэйды па выяўленні нелегалаў, у тым ліку абыходзячы кватэры. Да беларусаў, паводле звестак «Позірку», заходзілі таксама. Мясцовыя СМІ і актывісты дыяспар паведамлялі аб выдварэнні замежнікаў паводле надуманых падставаў.

Пяць беларусаў (чатыры мужчына і жанчына) у першым квартале 2026 года былі змешчаны ў мясцовы цэнтр часовага ўтрымання.

аз

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко

14.04.2026 08:51
Праваабаронца адзначыў, што пасля Дня Волі 2024 года прапагандысты пачалі згадваць Шышко ў сваіх матэрыялах.