Беларуская Служба

Павел Лібер: За красавік рэжым выдаткаваў каля 50 тысяч еўра для атак на Каардынацыйную раду

13.05.2026 14:02
Адразу пасля старту выбараў у Каардынацыйную раду ўвечары 11 траўня платформа для галасавання падвергнулася магутнай DDoS-атацы. Гэта прывяло да часовай недаступнасці сервісу і пераносу пачатку прыёму галасоў.
.
..

Кіраўнік каманды распрацоўшчыкаў платформы Павел Лібер расказаў «Люстэрку», што ўжо ў красавіку яны атрымлівалі па 12 млрд запытаў за восем гадзін.

— Праблема яшчэ і ў тым, што гэта не проста запыты ад стандартнай ботнет-сеткі, якія лёгка адсейваюцца, а эмуляцыя сапраўдных мабільных і дэсктопных прылад. Большую частку гэтага трафіку складана адсеяць, — тлумачыць Лібер.

Ён адзначыў, што трафік быў замаскаваны пад звычайных карыстальнікаў з заходніх краін, што ўскладняе абарону.

Увечары 11 траўня было зафіксавана 1,9 млрд запытаў на платформу «Тры сланы», дзе была размешчана інфармацыя аб выбарчых спісах, і 1,3 млрд — на саму платформу для галасавання. Паводле ацэнкі Паўла Лібера, кошт такіх атак можа быць вельмі значным.

— Паводле нашых падлікаў, за красавік рэжым выдаткаваў каля 50 тысяч еўра. Атака 11 траўня каштавала менш — думаю, недзе 4-5 тысяч еўра. Мяркуем, што гэта можа паўтарацца на працягу ўсіх выбараў, — распавёў Лібер.

Павел Лібер упэўнены, што платформа для галасавання на выбарах КС выстаіць, нават калі ў бліжэйшыя дні атакі ўзмоцняцца.

Плануецца, што выбары ў Каардынацыйную раду працягнуцца да 18 траўня, калі не будзе прынята рашэнне аб падаўжэнні тэрміну з-за позняга старту, выкліканага атакай. Інструкцыя па галасаванні апублікавана ў тэлеграм-канале КС.

паводле Люстэрка/ав