Міжнародная федэрацыя валейбола дапусціла зборныя Беларусі да ўдзелу ў турнірах пад сваёй эгідай.
— Беларуская федэрацыя валейбола вітае гэты крок і чакае далейшых рашэнняў з боку Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола адносна ўдзелу беларускіх каманд у кантынентальных турнірах», — адзначаецца ў рэлізе.
7 траўня выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта заявіў, што «больш не рэкамендуе якія-небудзь абмежаванні на ўдзел беларускіх спартсменаў, уключаючы каманды, у спаборніцтвах, якія праводзяцца міжнароднымі федэрацыямі і арганізатарамі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў».
Позірк/ав