Беларуская Служба

Спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» Беларусі папоўніўся яшчэ трыма праектамі

13.05.2026 17:47
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі прыняў рашэнне аб пашырэнні пераліку арганізацый, дзейнасць якіх забароненая на тэрыторыі краіны.
.
.ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

Рашэнне аб прызнанні трох праектаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» КДБ прыняў 5 мая 2026 года.

«Znivien» – беларускі брэнд адзення, які спецыялізуецца на выпуску рэчаў з нацыянальнай сімволікай для беларусаў у замежжы. Сярод асоб, звязаных з праектам, названы Уладзімір Маляўка і Павел Дзяркач. Забарона распаўсюджваецца на сайт znivien.pl і старонкі ў сацыяльных сетках Instagram і Facebook.

«The Krama Store». Фігуранткай экстрэмісцкага спіса пазначана Алеся Гмір. Пад санкцыі трапіў Instagram-акаўнт праекта.

«LVS. Language School» – зарэгістраваная ў Варшаве анлайн-школа, якая займаецца дыстанцыйным навучаннем замежным мовам. КДБ звязаў са школай і ўключыў у спіс Аляксандру Дойніч. «Экстрэмісцкімі» назвалі профілі школы ў Instagram, Facebook і TikTok.

НН/ав