Беларуская Служба

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары

15.05.2026 17:40
Хатэры Хадададзі была затрымана пры садзейнічанні пасольства Ірана ў Беларусі.
Хатэры Хадададзі Крыніца: ManotoTV

Студэнтку-стаматолага з Ірана Хатэры Хадададзі затрымалі ў Беларусі за каментары аб Іране ў адным з тэлеграм-каналаў, паведамляе Reform.news са спасылкай на іранскі тэлеканал ManotoTV, які базуецца ў Лондане.

Паводле інфармацыі тэлеканала, Хадададзі была затрымана пры садзейнічанні пасольства Ірана ў Беларусі і атрымала 14 сутак арышту.

— Па словах яе блізкіх, яна павінна была быць вызваленая 30 красавіка, аднак да гэтага часу застаецца пад вартай, а яе статус навучання і знаходжання застаецца нявызначаным. Таксама паведамляецца, што падчас утрымання пад вартай яна была пазбаўлена доступу да адваката і магчымасці звязацца з сябрамі, — паведамляе тэлеграм-канал.

Хатэры Хадададзі вучыцца на медыцынскім факультэце замежных навучэнцаў БДМУ. Яна была заяўлена як удзельніца студэнцкай канферэнцыі ў Мінску 29-30 красавіка з працай «Белая ўсмешка — дар прыроды або дасягненне медыцыны?».

аз

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі старонку памерлага ў турме Алеся Пушкіна

07.05.2026 09:00
Старонка трапіла ў пералік «забароненых», хоць даўно ператварылася з асабістай у мемарыяльную.