Беларуская Служба

Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па палітвязнях у Беларусі

18.06.2026 14:03
Парламент асудзіў палітычныя рэпрэсіі, выкарыстанне абвінавачанняў у «экстрэмізме» і «тэрарызме» супраць грамадзян і заклікаў узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.
.
Еўрапарламент.Drop of Light/Shutterstock

Сёння ў Страсбурге Еўрапейскі парламент пераканаўчай большасцю прыняў рэзалюцыю па палітычных вязнях у Беларусі, асудзіў палітычныя рэпрэсіі, выкарыстанне абвінавачанняў у «экстрэмізме» і «тэрарызме» супраць грамадзян і заклікаў узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі. Офіс Святланы Ціханоўскай мэтанакіравана працаваў з усімі асноўнымі фракцыямі па гэтым дакуменце.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе наўпрост са Страсбурга:

«Хтосьці скажа: «Ну і што, прынялі чарговую паперку?»

Не, гэта не паперка. Гэта пазіцыя важнай міжнароднай арганізацыі. І калі няма такіх рэзалюцый, гэта азначае наступнае: што ў Беларусі як краіны няма перспектыў. Гэта азначае, што мільёны беларусаў будуць жыць у камунальнай расійскай кватэры, але не ў сваім асабістым доме, які знаходзіцца ў еўрапейскім квартале.

Але сёння я з задавальненнем кажу, што за беларусаў мы чуем галасы палякаў і літоўцаў, балгараў і румынаў, шведаў і датчанаў, французаў і немцаў. Гэта азначае, што ёсць салідарнасць».

нг