Беларуская Служба

Беларусы падзяляюць гэтую мару — Ціханоўская павіншавала ЗША з Днём незалежнасці

04.07.2026 17:34
Яна таксама выказала падзяку Дональду Трампу, яго адміністрацыі і спецпасланніку Джону Коўлу за «гуманітарныя намаганні, якія дапамагаюць вярнуць беларускіх палітычных зняволеных дадому».
   .
Святлана Ціханоўская ў Вашынгтоне. Крыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай

Беларуская дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала амерыканцаў з Днём незалежнасці ЗША.

— З нагоды 250-годдзя Дэкларацыі незалежнасці ЗША мы ўшаноўваем ідэалы, якія працягваюць натхняць людзей ва ўсім свеце: свабоду, годнасць і права кожнай нацыі выбіраць сваю будучыню. Беларусы падзяляюць гэтую мару,  напісала Святлана Ціханоўская ў сацсетцы X.

Яна таксама выказала падзяку Дональду Трампу, яго адміністрацыі і спецпасланніку Джону Коўлу за «гуманітарныя намаганні, якія дапамагаюць вярнуць беларускіх палітычных зняволеных дадому».

З Днём незалежнасці ЗША Дональда Трампа павіншаваў таксама Аляксандр Лукашэнка.

вс

Паміж нашымі народамі ніколі не існавала супярэчнасцяў — Лукашэнка павіншаваў Трампа з Днём незалежнасці ЗША

04.07.2026 10:11
4 ліпеня 1776 года прадстаўнікі 13 штатаў падпісалі Дэкларацыю незалежнасці, якая абвясціла Злучаныя Штаты самастойнай дзяржавай.

У ЗША адмянілі парад у гонар Дня незалежнасці з-за моцнай спёкі

04.07.2026 16:41
Хваля спёкі ахапіла многія амерыканскія гарады — тэмпература паветра ў ЗША даходзіць да 40 градусаў.