Святлана Ціханоўская разам з Паўлам Латушкам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і беларусусамі наведала ўнікальнае месца — хутар «Мроя», які знаходзіцца ў Польшчы непадалёк ад беларускай мяжы. Пра гэта паведамляецца ў сацсетках лідаркі беларускай апазіцыі.
Падчас візіту гаспадары правялі для гасцей экскурсію і распавялі гісторыю стварэння хутара. На свята Купалля тут сабралася больш за 50 чалавек. Разам з удзельнікамі Святлана Ціханоўская пляла купальскія вянкі, вадзіла карагоды і спявала беларускія песні.
— Адзначыць Купалле на хутары з такой сімвалічнай назвай «Мроя» — гэта як вярнуцца ў дзяцінства, дзе кожнае свята было напоўнена сапраўдным чараўніцтвам. Тое, што зрабілі тут і працягваюць рабіць Сяргей і Наталля, захапляе. Яны ператварылі закінутае месца ў сапраўдны астравок беларускасці, — зазначыла Ціханоўская.
Хутар на мяжы з Беларуссю набылі Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава, вымушаныя пераехаць з Беларусі ў Польшчу праз палітычны пераслед. Цяпер яны будуюць экавёску «Мроя» — «частку нашай роднай краіны са сваім асаблівым вайбам».
вс