Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Адкрыта рэгістрацыя на ІІІ Акадэмію жаночага палітычнага лідарства

11.07.2026 12:01
Акадэмію арганізуюць Офіс дэмсіл Беларусі ў Чэхіі, Офіс Святланы Ціханоўскай і чэшскае прадстаўніцтва фонду «Rosa Luxemburg Stiftung».
Святлана Ціханоўская Прэс-служба Святланы Ціханоўскай/скрыншот

13–18 верасня ў Празе пройдзе ІІІ Акадэмія жаночага палітычнага лідарства. Гэта інтэнсіўная тыднёвая праграма для жанчын, якія ўжо ўдзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці або хочуць узмацніць свой уплыў.

Удзельніц чакаюць сустрэчы з палітыкамі і дыпламаткамі, а таксама практычныя заняткі па камунікацыі, публічных выступах, адвакацыі, кіраванні канфліктамі, палітычным брэндынгу, бяспецы і асновах дыпламатычнага пратакола.

Акадэмію арганізуюць Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы і Офіс Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы чэшскага прадстаўніцтва фонду «Rosa Luxemburg Stiftung».

— Акадэмія жаночага палітычнага лідарства — магчымасць для жанчын, якія прайшлі праз рэпрэсіі, аднавіць свае сілы, набыць новыя веды і ўпэўненасць, каб працягваць змагацца за свабодную і дэмакратычную Беларусь, — заявіла Святлана Ціханоўская.

Рэгістрацыя адкрыта да 13 жніўня, нагадвае прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

аз

Анатоль Лябедзька: На сесіі ПА АБСЕ прынятыя важныя дакументы па Беларусі

09.07.2026 18:00
Упершыню за доўгі час Беларусь фігуруе ў асноўным выніковым дакуменце, кажа дарадчык Святланы Ціханоўскай.