На Беласточчыне распачаўся VI фестываль беларускай культуры TUTAKA, які сёлета праходзіць з 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Барык.
У музычнай праграме выступяць гурты Dzieciuki, B:N:, RIMA, «Разбітае сэрца пацана», а таксама рэпер Vinsent і спявачка Анастасія Рыдлеўская.
Акрамя канцэртаў, арганізатары падрыхтавалі сустрэчы з беларускімі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, а таксама паказы фільмаў, дыскусіі, майстар-класы і адкрытыя запісы падкастаў.
Асобнае месца ў праграме займаюць тэмы беларускай культуры, гісторыі і грамадзянскай супольнасці. Таксама падчас фестывалю адбудзецца футбольны турнір памяці мастака і палітвязня Алеся Пушкіна.
Упершыню за ўсю гісторыю фестывалю ўваход зрабілі платным: білет для дарослых каштуе 150 злотых.
эж