Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага абвяшчае старт прэміі «Голас пакалення свабоды 2026».
Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года.
Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў.
Усе падрабязнасці і кантакты можна знайсці на сайце Беларускага ПЭН-у.
Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Абвяшчэнне лаўрэатаў/лаўрэатак адбудзецца восенню 2026 года.
Рашэнне аб прысуджэнні прэміі будзе прымаць адмысловае журы, у склад якога ўваходзяць асобы ад усіх арганізацый-партнёраў: Святлана Алексіевіч, Андрэй Бастунец, Уладзімір Лабковіч, Надзея Белахвосцік, Марыя Садоўская-Камлач і Алесь Бяляцкі.
Крыніца: Беларускі ПЭН/юл