На тэрміновую ваенную службу і ў рэзерв прызавуць беларусаў, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і ў якіх няма адтэрміноўкі, а таксама тых, хто гэтага права пазбавіўся.
Адначасова прадугледжваецца звальненне ў запас тых, хто адбыў тэрміновую службу.
— Прыняцце Указа дазволіць рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Люстэрка/ав