Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Менш чым за суткі людзі сабралі патрэбную суму сродкаў на пахаванне Святланы Курс

23.07.2026 12:31
54-гадовая пісьменніца памерла 20 ліпеня ад анкалагічнага захворвання.
 .
Святлана Курс. Фота з уласнага архіва Святланы Курс

Запытаная ў другой палове дня 22 ліпеня на сайце фонду салідарнасці BySol сума ў 6 тыс. еўра сродкаў на пахаванне пісьменніка Святланы Курс была сабраная менш чым за суткі, паведамляе партал «Позірк».

Згодна з актуальнай інфармацыяй на старонцы збору, ужо ахвяравана больш за 6 тыс. 500 еўра.

Публічную цырымонію развітання з пісьменнікам плануецца правесці ў Варшаве (месца і час будуць паведамленыя пазней). Пасля гэтага, як чакаецца, цела Курс плануюць перавезці ў Беларусь і там пахаваць.

Каб зрабіць гэта магчымым, сям’я ўзяла крэдыт, на пагашэнне якога і быў адкрыты збор.

54-гадовая Курс памерла 20 ліпеня ад анкалагічнага захворвання.

У маі 2025 года за няпоўныя чатыры дні для Курс сабралі амаль удвая больш за запытаную суму на лячэнне (каля 20 тыс. еўра).

Пісьменніца пражывала ў польскай сталіцы. Была лаўрэатам прэміі ім. Ежы Гедройца 2021 года за аповесць «Па што ідзеш, воўча?».

вс

«Яна пайшла ад нас, пакінуўшы вялікую пустэчу. Але мы верым, што яе дух яшчэ доўга будзе побач з намі»

21.07.2026 16:49
Пайшла з жыцця вядомая беларуская пісьменніца і грамадская дзяячка Святлана Курс.