Лукашэнкаўскі прапагандыст Рыгор Азаронак пракаментаваў збор сродкаў на пахаванне пісьменніцы Святланы Курс.
На яго думку, беларусаў, якія з’ехалі за мяжу, варта пазбаўляць грамадзянства, каб іх нельга было хаваць на радзіме, паведамляе «Еўрарадыё».
Ён назваў правакацыяй жаданне пісьменніцы быць пахаванай у Беларусі і грамадскі збор грошай на гэтую мэту.
Тым часам стала вядома, што развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю, 26 ліпеня, а 14:00 гадзіне ў Варшаве. Правесці ў апошні шлях пісьменніцу можна будзе ў Касцёле Святога Аляксандра (plac Trzech Krzyży 3/5). У сваю чаргу грамадзянская паніхіда адбудзецца а 15:30 у Музеі Вольнай Беларусі (вул. Foksal 11).
Сям’я Святланы Курс папрасіла людзей, якія прыйдуць з ёй развітацца, абмежаваць колькасць кветак.
вс