Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маладзёнаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ

23.07.2026 17:54
Размовы праводзяць у тым ліку з непаўналетнімі, але ў прысутнасці бацькоў.
   .
Будынак КДБ у Мінску.Shutterstock.com/kateafter

У Беларусі студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы або афармляюць дакументы для выезду на навучанне, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Размовы праводзяць у тым ліку з непаўналетнімі, але ў прысутнасці бацькоў. Супрацоўнікаў цікавіць інфармацыя пра навучальныя ўстановы, у тым ліку пра кошт вучобы і прычыны бясплатных месцаў для замежнікаў, планы на будучыню, выбар спецыяльнасці і кола знаёмых у Польшчы.

Асобная ўвага надаецца кантактам з іншымі беларусамі. Падчас сустрэч могуць пытацца пра аднагрупнікаў, аднакласнікаў, Тэлеграм-чаты, прозвішчы, нумары тэлефонаў і людзей, якія знаходзяцца за мяжой.

Таксама супрацоўнікі могуць праглядаць або фатаграфаваць змест тэлефона і Тэлеграма. Пры гэтым размаўляюць яны без ціску, зазначае «Вясна».

вс