Раніцай, пятніцы 24 ліпеня на 12-м кіламетры аўтадарогі Асіповічы — Баранавічы перакуліўся грузапасажырскі вайсковы МАЗ. Паводле папярэдніх звестак Следчага камітэта, 20-гадовы кіроўца пры павароце не справіўся з кіраваннем, пасля чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся, — паведамляе nashaniva.com.
У выніку аварыі загінулі два вайскоўцы — сяржант-кантрактнік Шабуневіч і радавы Кіба. Яшчэ 14 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.
Па факце здарэння распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб парушэнні правілаў кіравання або эксплуатацыі транспартнага сродку, якое па неасцярожнасці прывяло да гібелі двух чалавек.
Следчыя працуюць сумесна з Міністэрствам унутраных спраў і Міністэрствам абароны. Абставіны аварыі высвятляюцца. У Мінабароны заявілі, што сем’ям загінулых будзе аказаная ўсебаковая дапамога.
эж