Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

20-гадовы кіроўца вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі: два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя

24.07.2026 12:40
Па факце здарэння распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб парушэнні правілаў кіравання або эксплуатацыі транспартнага сродку, якое па неасцярожнасці прывяло да гібелі двух чалавек.
Наступствы ДТЗФота: МУС Беларусі

Раніцай, пятніцы 24 ліпеня на 12-м кіламетры аўтадарогі Асіповічы — Баранавічы перакуліўся грузапасажырскі вайсковы МАЗ. Паводле папярэдніх звестак Следчага камітэта, 20-гадовы кіроўца пры павароце не справіўся з кіраваннем, пасля чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся, — паведамляе nashaniva.com.

У выніку аварыі загінулі два вайскоўцы — сяржант-кантрактнік Шабуневіч і радавы Кіба. Яшчэ 14 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

Па факце здарэння распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб парушэнні правілаў кіравання або эксплуатацыі транспартнага сродку, якое па неасцярожнасці прывяло да гібелі двух чалавек.

Следчыя працуюць сумесна з Міністэрствам унутраных спраў і Міністэрствам абароны. Абставіны аварыі высвятляюцца. У Мінабароны заявілі, што сем’ям загінулых будзе аказаная ўсебаковая дапамога.

эж