Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палітвязням па «справе Green Network» прызначылі па шэсць гадоў зняволення

27.07.2026 16:01
Вынесены прысуд палітвязням Глебу Герасімовічу і Аляксандру Мількамановічу.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Суд прызначыў ім па шэсць гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічыняў кожнаму. Мужчын абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Затрыманне і крымінальны пераслед фігурантаў звязаныя з рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 30 ліпеня 2025 года аб прызнанні кааліцыі ініцыятыў Green Network «экстрэмісцкім фармаваннем». У спіс праектаў, аб'яднаных гэтай назвай, улады ўключылі ініцыятывы Belarus Beehive, «Зялёны Партал» і грамадскае абʼяднанне «Экадом». Пра Герасімовіча і Мількамановіча таксама вядома, што яны з’яўляюцца заснавальнікамі беларускай стартап-школы Malimon.

Падчас следства меркавалася, што дзеянні Мількамановіча і Герасімовіча могуць быць кваліфікаваныя паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), але канчатковы прысуд быў вынесены за ўдзел у названым фармаванні.

Дакладныя акалічнасці крымінальнай справы і падрабязнасці судовага працэсу на дадзены момант застаюцца невядомымі.

Вясна/ав