Літоўскія памежнікі выявілі чарговы падземны тунэль, які вёў з тэрыторыі Беларусі ў Літву. Падземны ход дыяметрам каля аднаго метра знаходзіўся на глыбіні 1,5 метра і заходзіў прыкладна на пяць метраў за дзяржаўную мяжу, аднак выхад на літоўскім баку яшчэ не быў пракапаны.
Тунэль выявілі пасля таго, як спецыяльныя датчыкі зафіксавалі падземныя работы каля вёскі Пяшчай у Варэнскім раёне. Да аперацыі далучыліся польскія памежнікі, якія дапамаглі спецыяльным абсталяваннем.
Тунэль быў засыпаны. Паводле літоўскага боку, яго маглі рыхтаваць для незаконнай перапраўкі мігрантаў з Беларусі. Па факце здарэння пачата дасудовае расследаванне. Гэта ўжо чацвёрты падобны выпадак, зафіксаваны літоўскімі памежнікамі сёлета.
Reform.news/эж