Мікіту Ломскаму 28 гадоў. Хлопец жыў у Мінску, да затрымання працаваў памочнікам маркетолага ў агенцтве «Авангард-нерухомасць».
У вольны час малады чалавек цікавіўся кампʼютарным жалезам, стрымінгам і 3D-графікай. Мікіта выдатна разбіраецца ў тэхніцы і ў тэматычных суполках у сацсетках дапамагаў людзям падбіраць працэсары і відэакарты для працы з графікай, тлумачыў нюансы наладкі манітораў, а таксама дзяліўся сваім досведам зборкі кампʼютараў.
Мікіту затрымлівалі і змясцілі ў СІЗА. Яго асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Звычайна па гэтым артыкуле судзяць у справе Гаюна.
Хлопцу прысудзілі хатнюю хімію.
НН/ав