Амерыканскі дыпламат і эксперт па Расіі Томас Грэм падрыхтаваў для Рады па міжнародных дачыненнях (CFR) дакумент, у якім разглядаецца сцэнар магчымай фармальнай анексіі Беларусі Расіяй на працягу найбліжэйшых двух гадоў. Аўтар падкрэслівае, што гэта не прагноз і не афіцыйная пазіцыя ЗША, а аналітычныя рэкамендацыі для Вашынгтона.
Пра змест дакладу паведамляе «Белсат». Паводле Грэма, Маскву могуць падштурхнуць да такога кроку развіццё вайны ва Украіне, нявызначанасць вакол пераемніка Аляксандра Лукашэнкі і магчымае пацяпленне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам.
Эксперт апісвае два магчымыя сцэнары: паступовую інтэграцыю праз паглыбленне так званай Cаюзнай дзяржавы і сілавое паглынанне Беларусі. Ён таксама прапануе ЗША асцярожна аднаўляць кантакты з Мінскам, не правакаваць Крэмль, але адначасова рыхтавацца да магчымай анексіі. У выпадку з'яўлення прыкмет сілавога сцэнару Грэм раіць загадзя ўзмацніць усходні фланг НАТА, публічна раскрываць разведданыя і рыхтаваць міжнародны адказ.
эж