Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У ЗША падрыхтавалі план дзеянняў на выпадак магчымай анексіі Беларусі Расіяй

29.07.2026 12:44
Эксперт апісвае два магчымыя сцэнары: паступовую інтэграцыю праз паглыбленне так званай Саюзнай дзяржавы і сілавое паглынанне Беларусі. 
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/V.Lawrence

Амерыканскі дыпламат і эксперт па Расіі Томас Грэм падрыхтаваў для Рады па міжнародных дачыненнях (CFR) дакумент, у якім разглядаецца сцэнар магчымай фармальнай анексіі Беларусі Расіяй на працягу найбліжэйшых двух гадоў. Аўтар падкрэслівае, што гэта не прагноз і не афіцыйная пазіцыя ЗША, а аналітычныя рэкамендацыі для Вашынгтона.

Пра змест дакладу паведамляе «Белсат». Паводле Грэма, Маскву могуць падштурхнуць да такога кроку развіццё вайны ва Украіне, нявызначанасць вакол пераемніка Аляксандра Лукашэнкі і магчымае пацяпленне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам.

Эксперт апісвае два магчымыя сцэнары: паступовую інтэграцыю праз паглыбленне так званай Cаюзнай дзяржавы і сілавое паглынанне Беларусі. Ён таксама прапануе ЗША асцярожна аднаўляць кантакты з Мінскам, не правакаваць Крэмль, але адначасова рыхтавацца да магчымай анексіі. У выпадку з'яўлення прыкмет сілавога сцэнару Грэм раіць загадзя ўзмацніць усходні фланг НАТА, публічна раскрываць разведданыя і рыхтаваць міжнародны адказ.

эж