Расійская балістычная ракета «Арэшнік» змяшчае каля 100 кампанентаў беларускай вытворчасці. Пра гэта заявіў дарадца прэзідэнта Украіны па санкцыйнай палітыцы Уладзіслаў Уласюк падчас прэзентацыі абломкаў ракеты, паведамляе «РБК-Украіна».
Паводле Уласюка, усяго ў «Арэшніку» выкарыстана больш за 1000 расійскіх кампанентаў, а большасць дэталяў была выраблена ў 2023–2024 гадах, хоць ёсць і камплектуючыя 2025 года. На яго думку, гэта сведчыць, што Расія ўжо здольная серыйна вырабляць гэтыя ракеты амаль без выкарыстання замежных камплектуючых.
Таксама ўкраінскі чыноўнік паказаў кінетычную баявую частку ракеты. Паводле яго, яна складаецца з 36 паражальных элементаў, якія, імаверна, выраблены з вальфраму.
эж