Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На мяжы Літвы і Беларусі выявілі чарговы недабудаваны падземны тунэль

29.07.2026 16:04
Недабудаваны тунэль даўжынёй каля 11 метраў знаходзіўся за 9,5 метра ад агароджы і павінен быў праходзіць пад патрульнай дарогай углыб літоўскай тэрыторыі.
Litwa buduje 4-metrowe ogrodzenie na granicy z Białorusią
Litwa buduje 4-metrowe ogrodzenie na granicy z BiałorusiąForum/Reuters/JANIS LAIZANS

Літоўскія памежнікі выявілі на мяжы з Беларуссю яшчэ адзін недабудаваны падземны тунэль, які, паводле іх версіі, прызначаўся для незаконнага перамяшчэння мігрантаў у Еўрасаюз.

Яго знайшлі каля вёскі Пяртакас з дапамогай сістэмы, якая фіксуе вібрацыі грунту. Пра знаходку паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Паводле літоўскага ведамства, калі на месца прыбылі памежнікі, каля дваццаці чалавек у цывільным адзенні ўцяклі на тэрыторыю Беларусі. Недабудаваны тунэль даўжынёй каля 11 метраў знаходзіўся за 9,5 метра ад агароджы і павінен быў праходзіць пад патрульнай дарогай углыб літоўскай тэрыторыі.

Пасля следчых дзеянняў ход засыпалі зямлёй, а па факце незаконнага перасячэння мяжы распачалі дасудовае расследаванне.

эж