У Рэспубліканскім банку вакансій Беларусі цяпер размешчана больш за 120 тысяч прапаноў працы, тады як колькасць рэзюмэ складае крыху больш за 23 тысячы. Такая сітуацыя сведчыць пра захаванне вострага дэфіцыту кадраў на беларускім рынку працы. Пра гэта паведамляе «Белсат», які прааналізаваў актуальную базу вакансій.
Афіцыйна мінімальны заробак за поўную стаўку складае 858 рублёў. Такую аплату прапануюць не толькі прыбіральнікам і рабочым, але таксама настаўнікам, лекарам, бухгалтарам, юрыстам, артыстам і іншым спецыялістам. У той жа час найбольш высокія заробкі — ад 12 да 16 тысяч рублёў — прапануюць высокакваліфікаваным праграмістам і кіраўнікам.
Найбольшую патрэбу ў работніках маюць буйныя дзяржаўныя і камерцыйныя прадпрыемствы, у тым ліку МТЗ, «Еўрагандаль», Беларуская чыгунка, БелАЭС і «Нафтан».
эж