Па стане на 10.00 1 жніўня выезду з Беларусі ў Польшчу праз памежны пераход «Брэст» чакалі 182 легкавушкі, «Брузгі» — 150, а «Бераставіца» — 60. У «Брэсце» таксама ў чарзе быў 31 аўтобус. У «Каменным логу» з Беларусі ў Літву ў чарзе было 20 машын — паведамляе Зеркало.
На пункце пропуску «Грыгараўшчына — Патарніекі» з беларускага боку на выезд у Латвію ў чарзе стаялі восем легкавых аўтамабіляў і 10 грузавых.
Нагадаем, увечары 31 ліпеня стала вядома, што Латвія закрыла мяжу з Беларуссю «па тэхнічных прычынах». Пра гэта паведаміў у сацсетках міністр унутраных спраў краіны Яніс Домбрава.
— Мяжа паміж Латвіяй і Беларуссю закрытая па тэхнічных прычынах. Тым, хто яшчэ не вярнуўся ў Латвію, мы рэкамендуем скарыстацца іншымі маршрутамі, — гаворыцца ў паведамленні кіраўніка МУС краіны.
Днём раней міністр заклікаў суайчыннікаў адмовіцца ад запланаваных паездак у Беларусь або вярнуцца, калі яны там знаходзяцца.
— Ва ўмовах гібрыднай міграцыйнай вайны, справакаванай Беларуссю, бяспечнае перасячэнне мяжы можа быць складаным, — адзначыў Домбрава.
На мяжы паміж Беларуссю і Латвіяй ёсць толькі адзін міжнародны пункт пропуску «Грыгараўшчына — Патарніекі». Ён абслугоўвае легкавыя аўтамабілі, грузавы транспарт і аўтобусы.
нг