Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі створаць яшчэ адну дэсантна-штурмавую брыгаду

02.08.2026 15:57
Новае злучэнне будзе дыслакавацца пад Гомелем. Пра гэта паведаміў камандуючы Сіламі спецыяльных аперацыяў Аляксандар Ільюкевіч.
Ілюстрацыяфота: Мінабароны РБ

Новае злучэнне атрымае нумар 37. Паводле Ільюкевіча, ужо сфармаваныя шэраг вайсковых частак і падраздзяленняў, набраны афіцэры і прызваны асабовы склад.

— Ідзе планавая падрыхтоўка да выканання задач паводле прызначэння. У наступным годзе мы плануем перадыслакаваць гэтыя падраздзяленні і вайсковыя часткі ў пункт іх пастаяннай дыслакацыі, — сказаў Ільюкевіч у эфіры «ВоенТВ».

Цяпер дэсантны кампанент Сілаў спецыяльных аперацый Беларусі прадстаўлены трыма брыгадамі: 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай у Віцебску, 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадай у Брэсце 5-й асобнай брыгадай спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы.

У жніўні беларускія дэсантнікі возьмуць удзел у сумесных вучэннях у Казахстане і Кітаі. У верасні запланаваныя тактыка-спецыяльныя вучэнні разам са 147-м зенітным ракетным палком, які нядаўна ўвайшоў у склад Сілаў спецыяльных аперацый.

Акрамя таго, увосень у Беларусі і Расеі павінны адбыцца вучэнні краін-удзельніц Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Свабода/ав