Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Легендарны барабаншчык пратэстаў 2020 года Аляксей Санчук эвакуяваны з Беларусі

03.08.2026 12:00
Аляксей Санчук цалкам адсядзеў прысуджаны яму тэрмін — шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Аляксей Санчук з сям’ёйfacebook.com/andrej.strizhak

Легендарны барабаншчык пратэстаў 2020 года разам з сям'ёй эвакуяваны з Беларусі ў бяспечную краіну, паведаміў на сваёй старонцы ў «Facebook» кіраўнік дабрачыннай ініцыятывы BELAID Андрэй Стрыжак (былы кіраўнік фонду BYSOL – рэд.).

— Аляксей Санчук  удзельнік групы барабаншчыкаў, што трымалі рытм падчас маршаў у 2020 годзе. Сілавікі вырашылі, што ён адзін з арганізатараў, і ўлупілі яму шэсць гадоў (6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — рэд.). На сёння, тэрмін што цалкам адсядзеў Аляксей, самы доўгі для палітвязня, што апынуўся на волі,  напісаў Стрыжак.

Ён дадаў, што пасля вяртання дахаты, Аляксея хацелі паставіць на прэвентыўны нагляд  амаль такі ж жорсткі рэжым, як «хатняя хімія», што на самой справе азначала б працяг пакарання.

 Таму сямʼя звярнулася да каманды эвакуацыі і была паспяхова вывезеная ў бяспечную краіну,  паведаміў Андрэй Стрыжак.

Ён заклікаў таксама падтрымаць вызваленага палітвязня і ягоную сямʼю ў іх новым жыцці.

аз

Урад Грузіі лічыць беларускага праваабаронцу пагрозай нацбяспецы і просіць ААН адхіліць яго скаргу на адмову ў прытулку

03.08.2026 08:30
«На думку ўрада (Грузіі – рэд.), я ўяўляю большую пагрозу бяспецы Грузіі, чым Лукашэнка ўяўляе для мяне», — заявіў Раман Кісляк.