Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

03.08.2026 13:30
Ён адседзеў каля шасці гадоў. У маі 2021 года Сяргея асудзілі на 6 гадоў і 3 месяцы калоніі па справе тэлеграм-канала «Армія з народам».
Сяргей Ярашэвічфота: Наша Ніва

— Малыя нарэшце дачакаліся таты на волі і ў бяспецы. Больш за ўсё хочацца, каб гэты дзень настаў для кожнага палітвязня, каб кожны апынуўся ў абдымках самых дарагіх людзей, каб больш ніхто не чакаў сваіх блізкіх за калючым дротам, — напісала яго жонка, былая палітзняволеная Антаніна Канавалава.

Сяргея затрымалі ў кастрычніку 2020 года, а пазней асудзілі паводле артыкулаў аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК), падрыхтоўцы і ўдзеле ў масавых беспарадках (часткі 2 і 3 артыкула 293 КК).

Першапачаткова Сяргею прызначылі пакаранне ў выглядзе 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі. Аднак пазней дадалі яшчэ дзевяць месяцаў.

Наша Ніва/ав