Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На кніжным маркеце будуць збіраць сродкі на заснаванне Прэміі імя Евы Вежнавец

03.08.2026 18:00
9 жніўня ў Варшаве ў бары «Karma» пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці Евы Вежнавец.
 .
Святлана Курс. Фота з уласнага архіва Святланы Курс

Частку выручкі ад кніжнага маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі, паведаміла Mediazona.

— Некалькі месяцаў таму Святлана Курс, вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец, напісала: «Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесце. Няхай на старасць у вас будзе запас добрых перажыванняў і святло вашага аптымізму». Мы хочам, каб гэты дзень стаў працягам яе слоў. Таму зноў збіраемся разам, каб падтрымаць беларускую культуру, — тлумачаць арганізатары.

Ідэю заснавання Прэміі імя Евы Вежнавец падтрымалі блізкія пісьменніцы і Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Удзельнікі кніжнага маркета: «Полацкія лабірынты», «Мяне Няма», Kamunikat, Magenta, Bukinist:ka Press, RozUM Media, Kirma.sh, АЧК-Беларусь. Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў «Пфляўмбаўм» і Gutenberg Publisher.
9 жніўня

15:30 – 20:00 — кніжны маркет
19:00 – ШокінгКульт live! Максім Жбанкоў з аўтарскай чыткай новай кніжкі пад акустычны псіхадэл

Karma Crew, Al. 3 Maja 15, 00-381, Warszawa

bellit.info/ав